Афрыканская армія (Іспанія)
Афрыканская армія | |
---|---|
Гады існавання | з канца XIX стагоддзя да 1956 года |
Краіна | // Іспанія |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Іспаніі (з 1937) |
Уваходзіць у | |
Тып | від узброеных сіл і expeditionary army[d] |
Дыслакацыя | |
Удзел у | Першая мелільская кампанія, Другая мелільская кампанія, Рыфская вайна, Грамадзянская вайна ў Іспаніі, Вайна Іфні |
Афрыканская армія (ісп.: Ejército de África, араб. الجيش الإسباني في أفريقيا) альбо Мараканскі армейскі корпус (ісп.: Cuerpo de Ejército Marroquí) — кантынгент іспанскіх войскаў у Іспанскім Марока. Існаваў з канца XIX стагоддзя да здабыцця краінай незалежнасці ў 1956 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Марока была бліжэйшай іспанскай каланіяльнай тэрыторыяй. Яшчэ з XV стагоддзя Іспанія ўтрымоўвала гарнізоны ў сваіх двух мараканскіх прыбярэжных анклавах Мелілья і Сеута[1]. Сама Афрыканская армія як пастаянная армейская арганізацыя ўзнікла са стварэннем у 1893 годзе 1-га афрыканскага пяхотнага палка (ісп.: Regimiento de África N° 1)[2].
Пасля Мелільскай кампаніі 1909—1910 гадоў іспанцы пачалі прасоўвацца ўглыб краіны за межы сваіх прыбярэжных уладанняў. Была створана мясцовая паліцыя (ісп.: Policia Indigena), якая складалася з тутэйшага насельніцтва[3]. Гэтыя сілы паслужылі асновай для стварэння ў 1911 годзе «Рэгуларэс» (ісп.: Regulares) — мараканскіх пяхотных і кавалерыйскіх часцей. Падраздзяленні ўзначальвалі іспанскія афіцэры[4].
У 1921 годзе тут пачалося буйное паўстанне супраць іспанскага і французскага панавання. У рэшце рэшт, мяцежныя сілы былі разгромлены, але з вялікай цяжкасцю і стратамі для каланіяльных дзяржаў.
Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі Афрыканская армія адыграла важную ролю для фракцыі нацыяналістаў. Тут, у Марока, антыўрадавыя войскі ўзначаліў Франсіска Франка, які ў 1939 годзе стаў лідарам Іспаніі і ўсталяваў у краіне аўтарытарную дыктатуру.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У 1920—1930-я гады гарнізон Іспанскага Марока быў прадстаўлены фарміраваннямі, набраных як з мясцовага насельніцтва, так і з жыхароў метраполіі. У прыватнасці, у склад Афрыканскай арміі ўваходзілі падраздзяленні «рэгуларэс», «Тырадорэс дэ Іфні», абарыгеннай жандармерыі, Замежнага легіёна, а таксама сем пяхотных батальёнаў, шэсць кавалерыйскіх эскадрылляў і шэсць артылерыйскіх батарэй з мацерыковай Іспаніі, якія накіроўваліся на службу ў Афрыку на ратацыйнай аснове[5].
Зноскі
- ↑ Bueno, Jose (1990). Uniformes de las Unidades Militares de la Ciudad de Melilla. pp. 1–23. ISBN 84-86629-26-8.
- ↑ Bueno, Jose (1990). Uniformes de las Unidades Militares de la Ciudad de Melilla. p. 25. ISBN 84-86629-26-8.
- ↑ Bueno, Jose (1990). Uniformes de las Unidades Militares de la Ciudad de Melilla. p. 39. ISBN 84-86629-26-8.
- ↑ Bueno, Jose (1989). Los Regulares. p. 41. ISBN 84-86629-23-3.
- ↑ de Quesada, Alejandro (20 May 2014). The Spanish Civil War 1936-39 (1). p. 14. ISBN 978-1-78200-782-1.